Віншаванні з Нов

Напярэдадні Новага года прэс-служба БАЖ звярнулася да кіраўнікоў незалежных беларускіх медыя з просьбай расказаць, чаго яны чакаюць ад наступаючага года, што жадаюць для сваіх выданняў і сваім калегам.

Вячаслаў Хадасоўскі, рэдактар тыднёвіка «Белорусы и рынок»:

– Стойкасці ў прафесіі, найперш, ў нашай сітуацыі. Бо выпрабаванняў менш не становіцца, і наўрад ці трэба чакаць манны нябеснай у наступным годзе. Таму – стойкасці, упэўненасці ў сабе і творчага аптымізму. Рэдакцыям – выжыць і развівацца. Таго ж зычу і сваёй газеце...

2007-12-27