Verlag:
ISBN:
ISSN:
Publikationsdatum:
Ausgabe:
Vorrätig:
NO
E-Mail:
Land:
Siehe auch: litara.net/doc/maryja-s |
Вершы са збору “Марыя S.”
Віктар Сямашка, 18 красавiка 2007
дзе туман – там, здаецца,
сьвятлей
ПРА ЧАЎНЫ
ноч налілася поўна
напірае на вокны
чаўны грукочуць ля берага –
хвіліна сну
даражэй за золата
цеплыню коўдры
нічым не заменіш
твар у кожным люстэрку
розны
вочы як у падлетка
зразумелыя
чыстыя да зорнай бліскучасьці
за ўсё гатовыя –
пякучыя думкі
ноч наліпла на цела
Месяц сэрца
прышчапіў
Вечарніца з вока ў вока
пераплывае, і чаўны
ля берага…
***
захад запальвае
лямпачкі ў кватэрах
– дамы-актопусы на вочы багатыя
прыпынкі для гіпапатамусаў
знакі для бронзавых насарогаў
правады для камароў,
што сьлізгаюць
сьпінамі ўніз
НЕБАРАКА
У касьцёл, калі ні прыйду –
заўсёды на імшу трапляю
гэтым разам не захацеў прычасьце браць,
бо не спавядаўся
ніколі не спавядаўся
пайшоў да выхаду,
калі ўсе ўжо на калені ўсталі
засаромеўся
алтару не пакланіўся –
а ля выхаду
ўжо чорт чакае
…вух!!!…
litara.net/doc/maryja-s
Neueste Kommentare