Weißrussischer Journalistenverband

Organization Data

Weißrussischer Journalistenverband
пл.Свабоды 17-304
220030
City: Мінск
Phone Number: +375 17) 203-63-66, 226-70-98
Mobile Phone:
Fax: +375 17) 203-63-66, 226-70-98
Email:
Country:

Місія БАЖ

ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" - добраахвотнае, недзяржаўнае, непартыйнае аб'яднанне грамадзян, якія займаюцца прафесійнай журналісцкай дзейнасцю альбо садзейнічаюць яе развіццю. БАЖ дзейнічае з восені 1995 года (у 1999 г. прайшла дзяржаўную перарэгістрацыю).

Асноўныя мэты дзейнасці: абарона правоў журналістаў і прынцыпаў свабоднай і прафесійнай журналістыкі.

БАЖ:

* Паслядоўна садзейнічае свабодзе атрымання і распаўсюду інфармацыі;

* Абараняе правы журналістаў;

* Садзейнічае кансалідацыі сваіх сябраў у адстойванні прафесійных правоў;

* Змагаецца за роўныя эканамічныя, прававыя і сацыяльныя ўмовы для дзяржаўных і недзяржаўных СМІ;

* Ажыццяўляе адукацыйныя праграмы для журналістаў;

* Ладзіць канферэнцыі, круглыя сталы, семінары, стажыроўкі.

Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці ў Статуце БАЖ (гл. п.2)

Сёння ў БАЖ налічваецца больш за 1200 сябраў, якія працуюць у розных перыядычных выданнях, на радыё і тэлебачанні, у выдавецкіх кампаніях. Некаторыя сябры арганізацыі з'яўляюцца супрацоўнікамі дзяржаўных СМІ. Акрамя цэнтральнага офіса ў Мінску, асацыяцыя мае 6 рэгіянальных філій.

З 1997 г. БАЖ - асацыяваны сябра Міжнароднай Федэрацыі Журналістаў (IFJ).

У 2003 г. Сустветная асацыяцыя газет (WAN) узнагародзіла БАЖ Залатым пяром свабоды (Golden Pen of Freedom prize).

У снежні 2004 г. Еўрапейскі парламент уганараваў БАЖ премяй імя Сахарава "За свабоду думкі".

Пры ГА "БАЖ" стала дзейнічае Цэнтр прававой абароны СМІ, дзе працуюць юрысты - спецыялісты ў галіне мас-медыя. Супрацоўнікі Цэнтру бяруць удзел у дзесятках судовых працэсаў. Цэнтр аказвае журналістам юрыдычныя кансультацыі, а таксама арганізуе для іх тэматычныя семінары (у тым ліку і выязныя ў регіёнах).

З 1998 г. БАЖ стала вядзе маніторынг парушэнняў свабоды выказвання і правоў СМІ. У арганізацыі існуе сетка ўласных карэспандэнтаў па ўсёй Беларусі, якія аператыўна збіраюць і дасылаюць інфармацыю аб стане СМІ ў сваім рэгіёне.

Пад час выбарчых кампаній у 2004, 2006 і 2007 гадах БАЖ вёў маніторынг асвятлення тэмы выбараў беларускімі СМІ. Журналісты ў Мінску і рэгіёнах рабілі колькасны і якасны аналіз публікацый і праграм у дзяржаўных і недзяржаўных СМІ, фіксуючы час, адведзены розным суб'ектам выбарчага працэсу, і адзначаючы манеру іх рэпрэзентацыі. Аналітычныя заключэнні з апрацаванымі дадзенымі маніторынгу кожныя 2 тыдні прэзентаваліся на спецыяльных прэс-канферэнцыях, рассылаліся ў электронном выглядзе і размяшчаліся на сайце БАЖ на беларускай, рускай і англійскай мовах.

БАЖ з'яўляецца ўнікальнай крыніцай інфармацыі пра сітуацыю ў сферы СМІ ў Беларусі. Гэтая інфармацыя змяшчаецца на Інтэрнэт-сайце (www.baj.by), а таксама рассылаецца ў электронным выглядзе па больш чым дзвюх сотнях адрасоў беларускіх і замежных калег і партнёраў БАЖ. Эфектыўнасць інфармавання пра сітуацыю ў сферы СМІ пацвярджаецца ростам індэксу цытавання матэрыялаў, якія распаўсюджвае БАЖ у СМІ. Напрыклад, калі за 2004 г. пошукавая сістэма Google (www.google.com) зафіксавала больш чым 3000 спасылак на БАЖ, дык у 2005 г. колькасць спасылак у гэтай пошукавай сістэме перавысіла 24 000 (вырасла ў 8 разоў). У 2006 годзе на запы т "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Google выдае прыблізна 334 000 дакументаў.

У другой пошукавай сістэме - Rambler (www.rambler.ru) - колькасць спасылак на БАЖ з 2004 г. по 2005 г. таксама павялічылася: з амаль 6000 дакументаў са згадкай БАЖ на 868 сайтах да 27000 дакументаў на больш чым 2000 сайтах, а па стане на 2006 г. - 37 037 дакументаў на 2622 сайтах. Інфармацыя БАЖ шырока выкарыстоўваецца беларускімі СМІ, у тым ліку і рэгіянальнымі.

З 2000 г. БАЖ выдае прафессійны часопіс "Абажур". "Абажур" рассылаецца ў недзяржаўныя СМІ, а таксама ў 118 дзяржаўных газет і шэсць абласных тэлерадыёаб'яднанняў. У часопісе публікуюцца матэрыялы на тэмы аб прызначэнні і ролі СМІ ў грамадстве, прафесійным абавязку і адказнасці, журналісцкай этыцы, праблемах збору і распаўсюду інфармацыі і інш.

БАЖ вялікую ўвагу надае праграмам павышэння прафесійнай кваліфікацыі журналістаў. Партнёрамі арганізацыі ў гэтым накірунку з'яўляюцца Еўрапейскі цэнтр журналістыкі (EJC), Літоўскі Саюз журналістаў; шведскі інстытут (FOJO), фонд Фрыдрыха Эберта і іншыя арганізацыі-партнёры.

URL